![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/River_gambia_Niokolokoba_National_Park.gif/640px-River_gambia_Niokolokoba_National_Park.gif&w=640&q=50)
Гамбія (рака)
рака ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гамбія.
Га́мбія (англ.: Gambia River) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гвінея, Сенегал і Гамбія).
Хуткія факты Гамбія, Характарыстыка ...
Гамбія | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1130 км |
Басейн | 69 931 км² |
Расход вады | 2 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Фута-Джалон |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Каардынаты | 13°28′ пн. ш. 16°34′ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіны | |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі каля 1130 (каля 1200[1]) км. Плошча басейна 69 931 (каля 180 000[1]) км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с. Бярэ пачатак на плато Фута-Джалон на тэрыторыі Гвінеі. У верхнім цячэнні парогі, у сярэднім цячэ па нізіне ў звілістым рэчышчы. Упадае ў Атлантычны акіян, перад упадзеннем утварае эстуарый шырынёй да 20—30 км. Сярэдні расход вады — каля 2000 м³/с. Паводкі з ліпеня па кастрычнік. Марскія прылівы пранікаюць на 150[1] км ад вусця. Рака суднаходная на 350 км ад вусця да порта Банжул (Гамбія)[1].