![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Marzellspitze_and_Hintere_Schw%25C3%25A4rze.jpg/640px-Marzellspitze_and_Hintere_Schw%25C3%25A4rze.jpg&w=640&q=50)
Гара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горы — участкі зямной паверхні, якія ўзняты над узроўнем мора вышэй за 500 м і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь на параўнальна кароткіх адлегласцях[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Marzellspitze_and_Hintere_Schw%C3%A4rze.jpg/640px-Marzellspitze_and_Hintere_Schw%C3%A4rze.jpg)
Горы бываюць нізкімі, сярэднімі і высокімі (па вышыні), складкаватымі, глыбавымі, складкавата-глыбавымі і вулканічнымі (па паходжанню)[2]. На раўнінных тэрыторыях гарамі называюць таксама і невялікія падняцці, фактычна з'яўляючыяся ўзгоркамі[3][4][5].
Горы займаюць 64 % Азіі, 36 % Паўночнай Амерыкі, 25 % Еўропы, 22 % Паўднёвай Амерыкі, 17 % Аўстраліі і 3 % Афрыкі. У цэлым 24 % зямной поверхні прыходзіцца на горы. 10 % усіх людзей жыве на тэрыторыі гор. У гарах бярэ свой пачатак большасць рэк Зямлі.
Найвышэйшая гара на Зямлі — Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях. Яе вышыня над узроўнем мора складае 8848 метраў.