Гары Потэр і філасофскі камень
раман Джаан Роўлінг. Першая кніга пра Гары Потэра / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гары Потэр і філасофскі камень» (англ.: Harry Potter and the Philosopher's Stone) — першы раман з серыі пра Гары Потэра брытанскай пісьменніцы Джаан Роўлінг. Галоўны герой рамана Гары Потэр — незвычайны хлопчык, які раптам выяўляе ў сябе дзіўныя здольнасці. Ён адпраўляецца вучыцца ў школу для чараўнікоў, дзе заводзіць блізкіх сяброў, а таксама і ворагаў: на першым годзе навучання Гары сутыкаецца са спробай вяртання злога чарадзея Лорда Валдэморта, які забіў яго бацькоў, але не здолеў забіць самога хлопчыка, якому быў усяго год. Пасля той смяротнай для бацькоў хлопчыка і Валдэморта сустрэчы ў Гары застаўся шрам у выглядзе маланкі.
Дэбютная кніга Джаан Роўлінг была апублікаваная 26 чэрвеня 1997 года выдавецтвам «Bloomsbury» ў Лондане. У 1998 годзе выдавецтва «Scholastic Corporation» апублікавала раман у Злучаных Штатах Амерыкі пад назвай «Гары Потэр і філасофскі камень» (англ.: «Harry Potter and the Philosopher's Stone»).