![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Coat_of_arms_of_Central_Lithuania_1920.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_Central_Lithuania_1920.svg.png&w=640&q=50)
Герб Сярэдняй Літвы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Сярэдняй Літвы — ўяўляе сабой чырвоны шчыт падзелены напалам. З правага боку Белы Арол, а злева Пагоня. Гэты герб быў уведзены Дэкрэтам Вярхоўнакамандуючага войскам 12 кастрычніка 1920. Надрукаваны ў «Litwa Środkowa. Dziennik Urzędowy Tymczasowej Komisji Rządzącej.» № 1 ад 17 лістапада 1920 г.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Coat_of_arms_of_Central_Lithuania_1920.svg/640px-Coat_of_arms_of_Central_Lithuania_1920.svg.png)
Гэты герб быў падобны на герб Каралеўства Польскага замацаваны ў лютым 1831 года Соймам пад час лістападаўскага паўстання.
На марцы Сярэдняй Літвы 1921 года (№ каталага Michla 38), прадстаўлены іншы герб. Шчыт падзелены на 4 часткі у палях 1 і 4 Арол. На палях 2 і 3 Пагоня. А на цэнтральным шчыце размяшчаецца фігура св. Крыштафа — герб Вільні.