Героі (тэлесерыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Героі» (англ.: Heroes) — амерыканскі фантастычны тэлесерыял, створаны Цімам Крынгам, прэм’ера якога адбылася на канале NBC 25 верасня 2006 года. У серыяле распавядаецца гісторыя людзей, якія нічым не вылучаліся сярод астатніх, пакуль у іх не абудзіліся неверагодныя здольнасці: тэлепатыя, уменне лятаць, здольнасць падарожнічаць у часе і прасторы, капіраваць здольнасці іншых, выпраменьваць радыяцыю і шматлікія іншыя. Неўзабаве гэтыя людзі разумеюць, што ім прыгатавана вырашальная роля ў прадухіленні катастрофы, якая можа знішчыць шматлікія мільёны людзей і назаўжды змяніць свет[1].
Героі | |
---|---|
англ.: Heroes | |
Жанр |
фантастыка драма |
Стваральнік | Цім Крынг |
Сцэнарыст | Цім Крынг |
Рэжысёр |
Грэг Біман Алан Аркуш |
У ролях |
Хейдэн Панецьер Закары Куінта Джэк Колман Элі Лартэр Сендхіл Рамамурці Эдрыян Пасдар Масі Ока Дэвід Андэрс Крыстэн Бел Сант'яга Кабрэра Тоні Сайпрэс Дана Дэвіс Ноа Грэй-Кэбі Грэг Гранберг Роберт Непер Джэймс Кайсан Лі Данія Рамірэс Леанард Робертс Крысцін Роўз Майла Венцімілья |
Кампазітар |
Ліза Коўлмэн Уэндзі Мелвайн |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 4 |
Колькасць серый | 78 (спіс эпізодаў[d]) |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Цім Крынг |
Прадзюсар |
Цім Крынг Дэніс Хамер |
Месца здымак | Лос-Анджэлес |
Працягласць серыі | 43 хвіл. |
Студыя | Universal Television[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал |
NBC, GlobalTV (ЗША) БТ (Беларусь) |
На экранах | 25 верасня 2006 — 8 лютага 2010 |
Фармат відэа | 16:9 |
Храналогія | |
За гэтым ідзе | Heroes Reborn[d] |
Спасылкі | |
www.nbc.com/heroes | |
IMDb | ID 0813715 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пілотная серыя «Герояў» стала самай папулярнай вячэрняй праграмай сярод аўдыторыі ад 18 да 49 гадоў — яе паглядзела 14,3 мільёна гледачоў, і яна атрымала самы высокі рэйтынг для прэм’ернай драмы на NBC за апошнія 5 гадоў[2]. У 2010 годзе, перш чым пачаліся запланаваныя здымкі пятага сезону, серыял быў зачынены з-за нізкіх рэйтынгаў чацвёртага сезону[3]. Серыял быў ганараваны шэрагам ўзнагарод і намінацый, у тым ліку прэміі «Эмі», «Залаты глобус», «Выбар народа», «BAFTA».