Грамадзянская вайна ў Камбоджы — ваенна-палітычны канфлікт у Камбоджы ў 1967—1975 гадах. На першых этапах разгортваўся паміж камуністычнымі партызанамі (пры актыўным садзейнічанні Паўночнага В’етнама і НФВПВ) і рэжымам кіраўніка дзяржавы Нарадома Сіянука. Пасля перавароту Лан Нола і ўстанаўлення праамерыканскага рэспубліканскага рэжыму ў 1970 годзе разгортваўся паміж урадам краіны, які падтрымлівалі ЗША і Паўднёвым В’етнам, і падтрыманы Паўночным В’етнамам Нацыянальным адзіным фронтам Кампучыі, у якім значную ролю адыгрывалі партыйныя структуры і ўзброеныя фармаванні мясцовых камуністаў. Вынікам вайны стала падзенне цэнтральнага ўрада і прыход да ўлады «чырвоных кхмераў». Яны абвясцілі курс на радыкальную перабудову камбоджыйскага грамадства з апорай на мааісцкія канцэпцыі. Грамадзянская вайна ў Камбоджы, нароўні з баявымі дзеяннямі ў Лаосе і Паўднёвым В’етнаме, лічыцца часткай Другой Індакітайскай вайны.
Хуткія факты Грамадзянская вайна ў Камбоджы, Дата ...
Закрыць