From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуніла Бергстрэм (шведск.: Gunilla Bergström; 3 ліпеня 1942, Гётэбарг — 25 жніўня 2021) — шведская пісьменніца, журналіст, мастак-ілюстратар.
Гуніла Бергстрэм | |
---|---|
шведск.: Gunilla Bergström | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1942[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 2021[4] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, ілюстратарка, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, журналістка |
Мова твораў | шведская мова |
Прэміі |
Elsa Beskow plaque[d] (1979) прэмія Астрыд Ліндгрэн[d] (1981) Q10663782? (2006) Emil Prize[d] (2011) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 3 ліпеня 1942 года ў Гётэбаргу.
У 1966 годзе скончыла факультэт журналістыкі універсітэта ў Гётэбаргу і пачала працаваць у газеце Aftonbladet у Стакгольме. У 1975 годзе звольнілася, атрымаўшы штогадовую стыпендыю Саюза шведскіх пісьменнікаў, і прысвяціла сябе літаратурнай творчасці.
Памерла 25 жніўня 2021 года[5].
Аўтар больш за 40 кніг для дзяцей. Вядомая, дзякуючы серыі кніг пра хлопчыка, якога клічуць Альфонс Оберг (Alfons Åberg).
Дэбютавала ў 1971 годзе, апублікаваўшы кнігу Mias Pappa flyttar, пра дзяўчыну, бацькі якой у разводзе. У 1972 годзе выйшла першая кніга з серыі пра Альфонса Оберга. За 40 гадоў Альфонс Оберг стаў героем 25 гісторый і класікам шведскай кніжкі-карцінкі. Па колькасці выдачаў кніг у бібліятэках краіны — мільён у год — Гуніла Бергстрэм саступіла толькі сусветна-вядомай казачніцы Астрыд Ліндгрэн.
Творы Бергстрэм перакладзены больш чым на 30 моў свету. Усяго было прададзена больш за 9 мільёнаў асобнікаў (у Швецыі каля 5 млн.). Адна з яе кніг у 1985 годзе стала першай шведскай дзіцячай кнігай, перакладзенай на арабскую мову.
У тым жа годзе ў Гётэбаргу быў адкрыты культурны цэнтр Альфонса Оберга.
У 1979—1994 гадах быў зняты шведскі анімацыйны серыял «Alfons Ålberg» (4 сезона, 10-хвілінных серый). Серыял быў дубляваны на англійскую мову. А ў 2013 годзе нарвежская рэжысёрка Торыл Коўв прывяла Альфонса Оберга ў кінатэатры з мастацкай прэзентацыяй «Hocus Pocus Alfie Atkins»[6]. Пасля фільма выйшаў новы серыял пра Альфонса Оберга з 13 серый.
Бергстрэм таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра Міла, Біла і Бола. З’яўлялася ўладальніцай уласнай кампаніі Bok-Makaren .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.