Арабская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арабская мова
Remove ads

Ара́бская мо́ва (اللُّغَةُ العَرَبِيَّةُ [ˈʔal̪l̪uɣat̪u‿alʕaraˈbijːa]) — мова цэнтральна-семіцкай галіны афразійскай моўнай сям’і[2], якая ў большасці выкарыстоўваецца ў краінах арабскага свету. Арабская мова ёсць макрамовай[3], ISO надае коды да 30 варыянтаў[4], у тым ліку — стандартызаванай формы, вядомай як арабская літаратурная (ці сучасная стандартная) мова[ru] або сярод носьбітаў Аль-Фусха (الفُصْحَى). Выкарыстоўвае арабскі кансанантны[ru] алфавіт і пішацца справа-налева.

Хуткія факты Арабская мова, Саманазва ...

Носьбітамі арабскай мовы лічаць 373 млн чалавек, такім чынам, яна чацвёртая па колькасці носьбітаў у свеце[5]. Акрамя гэтага, арабская — адна з афіцыйных моў ААН[6] і мова набажэнства для 1,9 млрд мусульман ва ўсім свеце[7]. На працягу гісторыі арабская паўплывала на многія мовы планеты, асабліва на тыя, што ўжываюцца ў краінах з рэлігійнай перавагай ісламу або былі захоплены мусульманамі.

Remove ads

Гісторыя

Літаратурная арабская мова пачала складвацца ў IV—VI стст. у даісламскай паэзіі і ў VII ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (IX—XI стст.). З VI ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.

Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі арабскай мовы — самудскія, ліх’янскія і сафскія надпісы, зробленыя сабейскім пісьмом (V ст. да н.э. — IV ст. н.э.), немарскі, зроблены набацейскім пісьмом (IV ст.), зебедскі і харанскі надпісы, зробленыя арамейскім пісьмом, блізкім раннекуфічнаму арабскаму (VI ст.). Першы пісьмовы помнік класічнай арабскай мовы ў арабскай графіцы — Каран (сярэдзіна VII ст.).

Remove ads

Дыялекты

Са старажытных часоў арабская мова адрознівалася дыялектнай разгалінаванасцю; племянныя дыялекты вядомыя з 6—7 стст., прычым у іх на аснове фанетычных асаблівасцей вылучаюцца заходнія і ўсходнія групы. Пазней на змену племянному чляненню прыходзіць сацыяльна-тэрытарыяльнае: дыялектам качэўнікаў проціпастаўляюцца дыялекты аселага насельніцтва (гарадскія і сельскія).

Сучасная размоўная арабская мова распадаецца на пяць груп дыялектаў, якія фактычна з’яўляюцца асобнымі мовамі:

  • Усходняя (месапатамская) група
  • Аравійская група
  • Цэнтральнаарабская група
  • Егіпецка-суданская група
  • Паўночнаафрыканская (магрыбская) група дыялектаў

Таксама існуюць разнавіднасці арабскай мовы (дыялект маранітаў Кіпра, сярэднеазіяцкія дыялекты і інш.), якія не ўключаюцца ў гэтыя групы з-за іх ізаляванасці ад арабамоўнага свету[8].

Літаратурная мова — адзіная.

Фанетычны і марфалагічны строй сучасных арабскіх дыялектаў тыпалагічна адпавядае навейшай стадыі развіцця семіцкіх моў.

Remove ads

Пашыранасць

Арабская мова мае афіцыйны статус у Алжыры, Бахрэйне, Джыбуці, Егіпце, Емене, Заходняй Сахары, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Іране, Катары, Каморскіх Астравах, Кувейце, Ліване, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Амане, Палесціне, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Судане, Тунісе, Чадзе, Эрытрэі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі ісламская канферэнцыя, Лізе арабскіх дзяржаў; статус нацыянальнай мовы ў Малі, Сенегале і Самалі.

Пісьменства

Арабская мова запісваецца арабскім алфавітам. На арабскай пішуць справа налева. Прычым у арабскай, у адрозненне ад моў з лацінскай ці кірылічнай графікай, няма вялікіх літар, таму імёны ўласныя пішуцца як любое іншае слова, таксама як і першае слова ў сказе.

Знакі прыпынку пішуцца ў перавернутым выглядзе, гэта значыць злева направа.

Замест падкрэслівання, курсіву або разрадкі арабы звычайна ўжываюць надкрэсліванне. Дробны перанос слова на іншы радок не дапускаецца; пустой прасторы ў радку ўнікаюць расцяжэннем літары. У скорапісе слова, якое не ўпісалася ў радок, заканчваецца паваротам уверх[9].

Remove ads

Фанетыка і граматыка

Фанетыка арабскай мовы багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з’яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань.

3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і іншае.

Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads