Гібель вязняў у Гуантанама (2006)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гібель вязняў у Гуантанама — інцыдэнт, які адбыўся 10 чэрвеня 2006 годзе на амерыканскай ваеннай базе ў заліве Гуантанама, дзе размяшчаецца турма.
У той дзень трое вязняў сакрэтнага лагера Кэмп-Ноу (Салах Ахмед Саламі, Мані Утайбі і Ясір Захрані) былі знойдзены мёртвымі[1]. Як паведаміла ваенна-марская служба крымінальнага расследавання (NCIS), павешаныя заставаліся незаўважанымі на працягу двух гадзін[2]. Міністэрства абароны ЗША заявіла, што затрыманыя скончылі жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваіх камерах. Па неафіцыйнай версіі, яны памерлі падчас катаванняў[1].