Далама́н, Долман, Дольман[1] (ад венг.: dolmány < турэцк.: dolaman — «даўгакрылае адзенне», «халат») — венгерскае народнае адзенне, а таксама выгляд ваеннага мундзіра. У Турцыі гэта было доўгае мужчынскае адзенне з вузкімі рукавамі. У XVIII стагоддзі гэтую вопратку запазычылі венгры. Венгерскі даламан больш падобны на доўгую куртку ніжэй каленяў, пашытую з сукна або аксаміту. На грудзях, руках і знізу упрыгожаны нашытымі шнурочкамі, зашпількамі «брандэнбург», тасьмой. Паступова пашыў гэтай курткі змяняўся, яна станавілася карацей.
З часам даламан стаў традыцыйным адзеннем венгерскіх гусар . З XVIII ст. мода на ваенны даламан распаўсюджвалася ў розных еўрапейскіх краінах. У Польшчы даламан называлі «гусаркай» (huzarka), паколькі гэта было адзенне гусараў. Таксама даламан набыў зусім іншы выгляд. Цяпер гэта была кароткая куртка, але з такім жа спосабам аздаблення. Па-над даламанам на левае плячо накідалі менцік — падшытую мехам куртку. У 1849 годзе даламаны пачалі знікаць з венгерскіх падраздзяленняў аўстрыйскай арміі. Затое гусары пачалі насіць мундзір атылу — таксама на аснове традыцыйнага венгерскага адзення.
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.