From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Джордж Бідэль Эйры (англ.: Sir George Biddell Airy; 27 ліпеня 1801, Алнік, Нартумберленд — 2 студзеня 1892) — англійскі матэматык і астраном.
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1823) і да 1835 гады працаваў там жа, з 1826 года — прафесар матэматыкі, з 1828 года — прафесар астраноміі і дырэктар Кембрыджскай абсерваторыі.
У 1835—1881 гг. дырэктар Грынвіцкай абсерваторыі і Каралеўскі астраном.
У 1836 г. абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства, яго прэзідэнт у 1871—1873 гадах. Чатыры разы абіраўся прэзідэнтам Каралеўскага астранамічнага таварыства (у 1835—1837, 1849—1851, 1853—1855, 1863—1864).
Асноўныя працы ў галіне нябеснай механікі, практычнай астраноміі і оптыкі.
Выявіў з'яву астыгматызму чалавечага вока і распрацаваў цыліндра-канічныя лінзы для выпраўлення гэтага дэфекту зроку. У 1834 годзе ўпершыню распрацаваў тэорыю дыфракцыі святла ў аб'ектывах тэлескопаў. «Дыскам Эйры» называюць светлае кола ў цэнтры дыфракцыйнай карціны выявы зоркі. У 1836 годзе прапанаваў сучасную тэорыю вясёлкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.