Шведская каралеўская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шведская каралеўская акадэмія навук (шведск.: Kungliga Vetenskapsakademien) — адна з шведскіх каралеўскіх акадэмій, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай развіццё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).
Заснавана ў 1739 шасцю маладымі шведскімі вучонымі, прадпрымальнікамі і палітыкамі:
- натуралістам Карлам Лінеем,
- камерсантам Ёнасам Альстромерам,
- інжынерам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам,
- палітыкам Андэрсам Юхан фон Хёпкенам,
- вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Біелкэ,
- палітыкам Карлам Вільгельмам Кадэрхельмам.
Узорам для стварэння акадэміі паслужылі Лонданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.
Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі:
- Нобелеўская прэмія па фізіцы
- Нобелеўская прэмія па хіміі
- Прэмія памяці Нобеля па эканоміцы
- Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялагічных навуках і лячэнню поліартрыта;
- Прэміі Рольфа Шока па логіцы і філасофіі;
- Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі;
- Медаль Оскара Клейна.
Remove ads
Члены акадэміі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads