From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьюла Пейдль (венг.: Peidl Gyula; 4 красавіка 1873 — 22 студзеня 1943, Будапешт) — венгерскі прафсаюзны дзеяч і палітык-сацыяліст. У апошнія дні існавання Венгерскай Савецкай Рэспублікі у 1919 годзе займаў пасады прэм’ер-міністра і выконваў абавязкі главы дзяржавы.
Дзьюла Пейдль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Шандар Гарбаі | ||||||
Пераемнік | Іштван Фрыдрых (як прэм'ер-міністр Венгрыі пад румынскай акупацыяй) | ||||||
Нараджэнне |
4 красавіка 1873 |
||||||
Смерць |
22 студзеня 1943 (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу 6 дзён існавання свайго ўрада спрабаваў ліквідаваць шкоду, нанесеную Венгрыі кіраваннем камуністаў. Па меры прасоўвання румынскіх войскаў да Будапешта ён пачаў адмяняць непапулярныя дэкрэты і пастановы камуністычнага ўрада, аднавіў прыватную ўласнасць, закрыў рэвалюцыйныя трыбуналы і распусціў Чырвоную гвардыю.
6 жніўня 1919 года яго ўрад быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту. Пейдль адправіўся ў выгнанне ў Аўстрыю, аднак ужо ў 1921 годзе вярнуўся ў Венгрыю і аднавіў палітычную і прафсаюзную дзейнасць. У 1922—1931 гадах узначальваў сацыял-дэмакратычную фракцыю ў венгерскім парламенце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.