Дзядзька Сэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзядзька Сэм (англ.: Uncle Sam) — персаніфікаваны вобраз Злучаных Штатаў Амерыкі. Дзядзьку Сэма часцяком малююць высокім пажылым чалавекам з тонкімі рашучымі рысамі твару, са старамоднай бародкай, у цыліндры колеру амерыканскага сцяга, у сінім фраку і паласатых нагавіцах. Гэты стыль малюнку стаў папулярны ў сярэдзіне XIX стагоддзя дзякуючы працам мастака Томаса Наста (англ.: Thomas Nast). У апошні час сталі з'яўляцца больш «мадэрнізаваныя» малюнкі Дзядзькі Сэма, у больш сучаснай адзежы і з сучаснай стрыжкай. Але знакаміты цыліндр заўсёды застаецца абавязковым атрыбутам.