Дзяўчына з жамчужнай завушніцай (саўндтрэк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзяўчына з жамчужнай завушніцай.
«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — саўндтрэк Аляксандра Дэспла да аднайменнага фільма 2003 года.
Хуткія факты Дзяўчына з жамчужнай завушніцай, Саўндтрэк Аляксандра Дэспла ...
Дзяўчына з жамчужнай завушніцай | |
---|---|
англ.: Girl with a Pearl Earring | |
Саўндтрэк Аляксандра Дэспла | |
Дата выпуску | 04.02.2004[1] |
Запісаны | 19—23.07.2003[1] |
Жанр | музыка для сцэны і экрана[d] |
Працягласць | 50:31[1] |
Лэйбл | Decca Records[2] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Закрыць
Аляксандр Дэспла дэбютаваў у якасці кінакампазітара ў 1985 годзе і на момант напісання музыкі да фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» быў аўтарам саўндтрэкаў да больш чым 70 пераважна французскіх фільмаў. Праца над фільмам Пітэра Уэбера вывела яго на міжнародную арэну і стала прарыўной для яго галівудскай кар’еры.
Саўндтрэк быў высока ацэнены крытыкамі, а кінастужка «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» была намініравана за музыку да фільма на «Залаты глобус», прэмію «BAFTA» і «Еўрапейскую кінапрэмію».