гістарычная аповесць Уладзіміра Караткевіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзі́кае палява́нне караля́ Ста́ха — аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, упершыню апублікаваная ў часопісе «Маладосць» у 1964 годзе. Лічыцца класікай беларускай літаратуры.
Дзікае паляванне караля Стаха | |
---|---|
Дзікае паляванне караля Стаха | |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1958 |
Дата першай публікацыі | 1964 |
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі збіваецца ў буру з дарогі і трапляе ў родавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя з роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты за здраду яе продка Рамана Старога, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне, яна чакае неўзабаве смерці, з якой згасне і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, прадвеснікаў яе гібелі — Дзікае паляванне, Малога чалавека і Блакітную жанчыну.
Беларэцкі застаецца ў замку, каб абараніць Надзею і разблытаць клубок падзей. Ён бачыць Малога чалавека — істоту невялікага росту з вельмі доўгімі пальцамі, якая зазірае ў вокны па начах; Блакітную жанчыну, якая сышла са старадаўняга партрэта, на якую Надзея вельмі падобная. Паступова Беларэцкі знаёміцца з астатнімі жыхарамі — сваякамі Яноўскай Свеціловічам, Берманам, Дубатоўкам, паляўнічым і следапытам Рыгорам. Адным вечарам на балоце яго пераследуе Дзікае паляванне — група маўклівых вершнікаў на конях, якія скачуць бясшумна і свабодна па дрыгве і пакідаюць сляды старажытных падкоў. Беларэцкі цудам паспявае схавацца ў замку і з падвоенай энергіяй працягвае пошукі людзей, якія хаваюцца за Дзікім паляваннем. Разам з Рыгорам яны раскрываюць тайну гібелі бацькі Надзеі, загнанага ў балота Дзікім паляваннем за два гады да прыезду Беларэцкага. Паступова яны раскрываюць і таямніцу Дзікага палявання. Усе коннікі былі падпільнаваны і забіты мясцовымі мужыкамі, коні — амаль вымерлай пароды дрыкгантаў — патанулі ў балоце. Знікаюць і прывіды замка. Малы чалавек аказваецца братам Бермана, вар’ятам-калекай, якога Берман выпускаў з таемных калідораў, а Блакітная жанчына — самой Надзеяй, якая блукае па замку ў сне.
Беларэцкі жэніцца з Яноўскай і ўвозіць яе з Балотных Ялін. З часам яна вылечваецца ад трывалага страху і лунатызму, у іх нараджаецца дзіця.
Апавяданне вядзецца ад імя галоўнага героя, Андрэя Беларэцкага, яму 96 гадоў. Гісторыя адбылася ў часы яго маладосці, увосень 1888 года ў глухой балоцістай мясцовасці Гомельшчыны або Магілёўшчыны, простай спасылкі ў кнізе на гэта няма.
Дзеючыя асобы:
Аднайменны фільм, адным са сцэнарыстаў якога быў сам Караткевіч, зняты ў 1979 годзе. Караткевічу экранізацыя яго твора не асабліва спадабалася, бо ў фільме практычна не было адной з ключовых тэм аповесці — смутку па цяжкім лёсе беларускага народа.
У 1989 годзе на сцэне Нацыянальнага тэатра оперы і балета адбылася прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», напісанай кампазітарам Уладзімірам Солтанам. Пастановачная група была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за 1990 год.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.