Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)

мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)
Remove ads

«Дзікае паляванне караля Стаха» — мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Хуткія факты Дзікае паляванне караля Стаха, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы XIX стагоддзя на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду…

Remove ads

У ролях

  • Барыс Плотнікаў — Андрэй Беларэцкі, этнограф
  • Алена Дзімітрава — Надзея Яноўская, гаспадыня палаца Балотныя Яліны
  • Барыс Хмяльніцкі — Алесь Варона
  • Альберт Філозаў — Ігнацій Гацевіч, пан-кіраўнік маёнткам Яноўскіх, быў забіты на балоце
  • Валянціна Шэндрыкава — удава пана Кульша
  • Раман Піліпаў — пан Дубатоўк, ён жа Кароль Стах
  • Барыс Раманаў — судовы следчы
  • Уладзімір Фёдараў — Базыль Гацевіч
  • Ігар Клас — Рыгор
Remove ads

Здымачная група

Цікавыя факты

Здымкі старадаўняга палаца праводзіліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласці, Украіна.

Прэм’ера фільма адбылася 1980 г. у Мінску ў сценах касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвонага касцёла), дзе тады размяшчаўся Дом кіно.

Узнагароды

  • 1980, Італія — Гран-пры на I МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містфэст» у Каталіке
  • 1980, Францыя — спецпрыз журы фільму, прыз «за лепшую жаночую ролю другога плану» В. Шендрыкавай на Х МКФ фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы
  • 1980, Канада — спецпрыз журы на IV МКФ у Манрэалі
  • 1981, Італія — дыплом фільму на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце
  • 1981, ЗША — дыплом фільму на МКС «Фільмэкс» ў Лос-Анджэлесе
  • 1983, Бельгія — Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў «Пасаж-44» у Бруселі
Remove ads

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0128164/ Праверана 9 красавіка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads