кардыёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзікінсан Ры́чардс[4] (англ.: Dickinson Woodruff Richards, Jr.; 30 кастрычніка 1895 — 23 лютага 1973) — амерыканскі кардыёлаг, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1958)[5].
Дзікінсан Рычардс | |
---|---|
англ.: Dickinson Woodruff Richards | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 лютага 1973[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, фізіёлаг, інтэрніст, даследчык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў горадзе Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1917 годзе і Калумбійскі ўніверсітэт у 1922 годзе, а таксама Калумбійскі ўрачэбна-хірургічны каледж і школу Хотчкіс у штаце Канектыкут. Да 1927 года працаваў у прэсвітэрыянскай бальніцы ў Нью-Ёрку. Пераехаў у Англію і працаваў у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане. У 1945—1961 гадах кіраваў медыцынскім аддзелам у шпіталі Белв’ю ў Нью-Ёрку[4].
Аўтар прац пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх. Адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца.
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года (разам з А. Ф. Курнанам і В. Форсманам) за распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.