Дроп, таксама Драфа (Otis tarda) — буйная птушка сямейства драфіных, знешнім выглядам некалькі нагадвае невялікага страуса. Распаўсюджаная галоўным чынам у стэпавых і паўпустынных раёнах Еўразіі, месцамі сустракаецца на адкрытых прасторах больш паўночных шырот. Часта селіцца на пашах, ворнай зямлі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Дроп |
Самец у шлюбным апярэнні |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Драфіныя (Otididae Rafinesque, 1815) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Otis tarda (Linnaeus, 1758)
|
Падвіды |
---|
- Otis tarda dubowskii
- Otis tarda tarda
|
Арэал |
---|
Пераважна аселая папуляцыя
Пераважна пералётная папуляцыя
Пераважна зімоўкі
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
У заходняй і паўднёвай частках арэала — пераважна аселая птушка, на поўначы і ўсходзе — пералётная альбо часткова пералётная.
Дроп сілкуецца расліннай і жывёльнай ежай — травой, зелянінай культурных раслін, насякомымі, часам яшчаркамі і мышападобнымі грызунамі. Гняздуецца з красавіка па чэрвень, у кладцы — 1-3 яйкі жаўтлявай, зялёнай або блакітнаватаю афарбоўкі са складаным малюнкам.
У XIX стагоддзі гэтая птушка ў Расіі лічылася папулярным аб'ектам палявання. Некалі шматлікая і шырока распаўсюджаная птушка, у XX стагоддзі дрофа стала вельмі рэдкім, знікаючым у дзікай прыродзе відам. Па гэтай прычыне ў цяперашні час дроп знаходзіцца пад аховай Чырвонай кнігі Міжнароднага саюза аховы прыроды, Чырвоных кніг усіх краін, дзе яна жыве, і розных міжнародных канвенцый. Шэраг праектаў накіраваны на захаванне і рэінтрадукцыі віду ў месцы, дзе ён знік раней. Асноўныя прычыны вымірання звязаныя з дзейнасцю чалавека — некантралюемае паляванне, выкарыстанне сельскагаспадарчай механізаванай тэхнікі, змена ландшафтаў.