From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкамунізацыя ва Украіне — працэс дэкамунізацыі, які пачаўся ў часы распаду СССР, стыхійна актывізаваўся падчас «Ленінападу» у перыяд Рэвалюцыі годнасці і ўзаконены прынятым 9 красавіка 2015 года Вярхоўнай Радай Украіны пакетам законаў[1][2][3]. 15 мая 2015 законы падпісаў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка[4]. Пры гэтым ён адзначыў, што ў бліжэйшы час у Вярхоўную Раду будзе пададзены праект закона, накіраваны на ўдасканаленне нормы аб адказнасці за парушэнне Закона аб статусе змагароў за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі. Законы былі апублікаваныя 20 мая 2015 года і набылі моц з 21 мая[5].
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Працэс дэкамунізацыі ў грамадскім жыцці Украіны пачаўся з дэкамунізацыі адукацыі і выхавання. З навучальных праграм навучальных устаноў былі выведзеныя дысцыпліны, прысвечаныя вывучэнню асноў камуністычнай ідэалогіі, гісторыі КПСС і г.д. На прадпрыемствах і ў вайсковых часцях былі ліквідаваныя так званыя «Ленінскія пакоі», прыбраны бюсты Леніна і іншых камуністычных партыйных дзеячаў.
Адным з першых помнікаў камуністычнаму рэжыму, знесеных ва Украіне, быў манумент Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Кіеве. Знос адбыўся ў адпаведнасці з рашэннем Кіеўскай рады ў верасні 1991 года[6].
Падчас Рэвалюцыі годнасці 8 снежня 2013 года ў Кіеве быў скінуты помнік Уладзіміру Леніну. Гэта выклікала ланцуговую рэакцыю — пачаўся «Ленінапад», падчас якога масава знішчаліся помнікі савецкім дзяржаўным дзеячам і савецкая сімволіка. За першы год помнікі Леніну былі дэмантаваны ва ўсіх падкантрольных Украіны абласных цэнтрах, акрамя Запарожжа[7].
Чатыры дэкамунізацыйныя законы былі ўхвалены на пасяджэнні Кабінета Міністраў Украіны 31 сакавіка 2015 года[8]:
9 красавіка Вярхоўная Рада Украіны прыняла рашэнне ўзяць усе 4 законы за аснову і цалкам[9]. Прэзентаваў законы старшыня Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, гісторык Уладзімір Вятровіч.
Законы падтрымалі большасць дэпутатаў фракцый «Блока Пятра Парашэнкі», «Народнага фронту», «аб’яднання Самапомач», «Блока Радыкальнай партыі Алега Ляшко», а таксама «Бацькаўшчына» (за выключэннем лідара партыі — Юліі Цімашэнка)[10][11][12][13]
Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман, які асабіста не падтрымаў ні адзін з гэтых чатырох законаў[10][11][12][13], падпісаў іх толькі праз 20 дзён пасля прыняцця — 30 красавік 2014 г. 15 мая 2015 законы падпісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка[4]. Дэкамунізацыйныя законы былі апублікавана 20 мая ў газеце Вярхоўнай Рады «Голас Украіны»[5], і, адпаведна, набылі моц з 21 мая 2015[14].
Дзеянне закона прывядзе да перайменавання вялікай колькасці населеных пунктаў і вуліц ва Украіне. У прыватнасці, 2 абласныя цэнтры[15] — Днепрапятроўск і Кіраваград прыйдзецца перайменаваць.[16][17] У Днепрапятроўску, які названы ў гонар аднаго з арганізатараў галадамора ва Украіне Рыгора Пятроўскага, ужо пачалося абмеркаванне новай назвы. З перайменаваннем гэтых абласцей могуць быць складанасці, паколькі для гэтага трэба змяніць канстытуцыю, дзе гэтыя вобласці прапісаны.
Украінскі інстытут нацыянальнай памяці пасля набыцця законамі моцы запрасіў да супрацоўніцтва валанцёраў-краязнаўцаў для падрыхтоўчай работы па рэалізацыі закона № 317-VIII. Звязана гэта з тым, што інстытут пачаў фармаваць інфармацыйную базу найменняў тапанімікі населеных пунктаў, якія змяшчаюць сімволіку камуністычнага рэжыму, іх гістарычных назваў і прапаноў па перайменаванні[18].
Згодна з законам Украіны «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі», які быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 9 красавіка 2015 года, змянення назвы патрабуюць тапонімы (геаграфічныя назвы і назвы вуліц і прадпрыемстваў населеных пунктаў Украіны), якія маюць камуністычнае паходжанне.
Тым жа законам вызначаны тэрмін «камуністычная партыя» (артыкул 1, частка 1, пункт 1), «прапаганда камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў» (арт.1, ч.1, п.2), «савецкія органы дзяржаўнай бяспекі» (арт.1, ч.1, п.3), «сімволіка камуністычнага таталітарнага рэжыму» (арт.1, ч.1, п.4), да апошняй адносяцца выявы, гімны, помнікі, лозунгі, цытаты і г.д., «сімволіка нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарнага рэжыму» (арт.1, ч.1, п.5).
Прававое патрабаванне перайменавання тапонімаў з камуністычным паходжаннем змешчана ў арт.7, ч.6 таго ж закона.
|
|
За дзень да разгляду дэкамунізацыйных законаў у Вярхоўнай Радзе старшыня Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч заклікаў парламентарыяў да іх прыняцця такімі словамі[22]:
…Непакаранае зло расце. Асудзіць злачынствы - гэта не пытанне помсты, гэта пытанне справядлівасці. Таму еўрапейскія краіны, якія перажылі таталітарызм прынялі законы, якімі пацвердзілі: зноў створаная дзяржава абавязваецца ніколі не паўтарыць таталітарныя практыкі.… |
У ноч на 11 красавіка ў Харкаве невядомыя знеслі тры помнікі савецкага часу: Якаву Свярдлову, Серго Арджанікідзэ і Мікалаю Рудневу, пры гэтым пашкодзілі агароджу ўніверсітэта, на тэрыторыі якога стаяў адзін з іх. Усе яны стаялі ў розных раёнах горада[23][24]. Па факце хуліганства міліцыя адкрыла крымінальную вытворчасць.[25]
Пасля падпісання законаў прэзідэнтам Першы намеснік Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій назваў іх «вехавымі законамі для нашага дзяржаўнага станаўлення, для самасвядомасці ўкраінцаў, як свабоднай, сучаснай, скіраванай у будучыню адзінай нацыі». Таксама ён адзначыў, што «зло павінна быць названым і асуджаным, а Героі павінны быць прызнаны і ўшанаваны»[26].
Міністэрства замежных спраў Расіі выказала занепакоенасць у сувязі з прыняццем ва Украіне закона аб забароне прапаганды камуністычнага і нацысцкага рэжымаў[27].
Украінская Свабодная Акадэмія Навук (УСАН) у Канадзе падтрымала прыняцце чатырох дэкамунізацыйных законаў[28].
Канстытуцыйнасць законаў абскарджвалася групай народных дэпутатаў Украіны ў Канстытуцыйным Судзе Украіны[32].
Старшыня Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, гісторык Уладзімір Вятровіч лічыць, што адсутнасць палітыкі дэкамунізацыі ва Украіне пасля абвяшчэння незалежнасці была адной з прычын, якія прывялі да неасавецкага рэваншу рэжыму Януковіча. … Носьбіты савецкіх каштоўнасцей (а не рускія ці рускамоўныя, як пра гэта кажа расійская прапаганда) у цяперашні час з’яўляецца галоўным кадравым рэзервам тэрарыстычных атрадаў у так званых ДНР і ЛНР. Таму пытанне дэкамунізацыі для Украіны сёння тычыцца ўжо не толькі гуманітарнай палітыкі, але і палітыкі бяспекі[33].
Расійскі праваабаронца і дысідэнт, журналіст і грамадскі дзеяч Аляксандр Падрабінек у сваім артыкуле «Віват, Украіна!»[34] выказаўся на падтрымку законаў пра дэкамунізацыю:
... правозащитники опасаются, что запрет коммунистической и нацистской пропаганды может ограничить свободу слова. Справедливые опасения. Более того, можно твердо сказать, что это и есть ограничение свободы слова. В стабильном демократическом государстве это недопустимо. Проблема, однако, в том, что Украина не есть стабильное демократическое государство. Чтобы стать таковым, ей надо пройти трудный путь, сопряженный с опасностью реставрации тоталитаризма. Она находится сейчас и будет находиться еще некоторое время в чрезвычайной ситуации, которая сродни военному положению. Ей надо минимизировать риски реставрации, чтобы не получилось так же, как в России. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.