Кіраваградская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіравагра́дская во́бласць (укр.: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Крапыўныцкы.
Знаходзіцца на зліцці рэк Дняпро і Паўднёвы Буг на поўдні Прыдняпроўскага ўзвышша. Амаль уся тэрыторыя вобласці (за выключэннем вёскі Уласаўка) размешчана на правым беразе Дняпра. Мяжуе з абласцямі: Чаркаскай на поўначы, Палтаўскай на паўночным усходзе, Днепрапятроўскай на ўсходзе і паўднёвым усходзе, Мікалаеўскай і Адэскай на поўдні, Вінніцкай на захадзе. Па адной з версій на тэрыторыі Кіраваградскай вобласці знаходзіцца геаграфічны цэнтр Украіны.
У складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 49 тэрытарыяльных грамад[1].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Віктар Аляксандравіч Лазінскі (нар 1963) — народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.
- Тамара Рыгораўна Міянсарава (1931—2017) — савецкая і расійская эстрадная спявачка.
- Мікалай Харлампіевіч Балан (1917—1954) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- В. А. Сухамлінскі (1918, с. Васыліўка — 1970) — украінскі савецкі педагог.
Remove ads
Зноскі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads