![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/LindisfarneFol27rIncipitMatt.jpg/640px-LindisfarneFol27rIncipitMatt.jpg&w=640&q=50)
Евангелле з Ліндзісфарна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Евангелле з Ліндзісфарна — ілюстраваная рукапісная кніга (Ілюмінаванае евангелле), якая змяшчае тэксты евангелляў ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана на лацінскай мове. Кніга створана ў Ліндзісфарне ў Нартумбрыі ў канцы VII — пачатку VIII стагоддзя. Гэты манускрыпт з'яўляецца вельмі яркім прадстаўніком групы так званых «астраўных Евангелляў» — рукапісных кніг, створаных ірландскімі (кельцкімі) манахамі ў VII—IX стагоддзях і змяшчае мноства мініяцюр, выкананых у кельцка-англасаксонскім стылі.
| ||
невядома[1] і Eadfrith of Lindisfarne[d][1][2] | ||
Евангелле з Ліндзісфарна. 715[3] і каля 700[2] | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Котанаўская бібліятэка[4] і Брытанская бібліятэка[1] | ||
(інв. Cotton Ms. Nero D IV.[4][1]) | ||
![]() |
Мяркуецца, што Евангелле з Ліндзісфарна — праца манаха па імені Эадфрыт (англ.) (бел., які стаў епіскапам Ліндзісфарна ў 698 годзе, а памер у 721 годзе. Бягучыя даследаванні паказваюць на дату стварэння каля 715 года. Мяркуецца, што кніга была створана ў гонар святога Кутберта. Евангелле багата ілюстравана ў астраўным стылі і, першапачаткова, валодала ўпрыгожаным каштоўнасцямі акладам, створаным Білфрытам Пустэльнікам (англ.) (бел. у VIII стагоддзі. Падчас рэйдаў вікінгаў на Ліндзісфарн абклад, аднак, быў згублены, а замену яму зрабілі толькі ў 1852 годзе. Тэкст напісаны астраўным шрыфтам.
У X стагоддзі епіскапам Ліндзісфарнскім Алдрэдам (руск.) (бел. быў выкананы пераклад Евангелляў на стараанглійскую мову. Пераклад быў запісаны паміж радкоў лацінскага тэксту. Гэта адзін з першых перакладаў (англ.) (бел. Евангелляў на англійскую мову.
Кніга была набыта сэрам Робертам Котанам у клерка Парламента (англ.) (бел. Роберта Боўера (англ.) (бел. ў пачатку XVII стагоддзя. У XVIII стагоддзі бібліятэка Котана была набыта Брытанскім музеем. Адтуль кніга трапіла ў Брытанскую Бібліятэку ў Лондане.