![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/J%25C3%25A4germeister-Logo.tif/lossy-page1-640px-J%25C3%25A4germeister-Logo.tif.jpg&w=640&q=50)
Егермайстар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Егермайстар (ням.: Jägermeister) — папулярны моцны нямецкі лікёр, настоены на зёлках. З катэгорыі бітараў. Напой вытрымліваюць 12 месяцаў, шэсць з якіх — у дубовых бочках, а пэўны склад трымаюць пад сакрэтам. На этыкетцы бутэлькі з лікёрам выяўлены алень з крыжам паміж рог, які паводле легенды явіўся святому Губерту — заступніку паляўнічых.
Хуткія факты Егермайстар, Тып ...
Егермайстар | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | таварны знак, брэнд і Лікёр |
Мацунак | 35 % (V/V) |
Вытворца | Mast-Jägermeister SE[d] |
Паходжанне | |
Год | 1935 |
Сайт | jagermeister.com |
![]() |
Закрыць
Егермайстар п’юць ахалоджаным і без дамешкаў, малымі кілішкамі, як дыжэстыў, і ў складзе кактэйляў. Напой з 1934 года вырабляе кампанія Mast-Jägermeister AG, размешчаная ў Вольфенбютэлі (Ніжняя Саксонія, Германія). Рэцэпт лікёру распрацавалі як лекавы сродак для паляпшэння стрававання і іншага.