![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/U%252B2122.svg/langbe-640px-U%252B2122.svg.png&w=640&q=50)
Таварны знак
зарэгістраваны знак тавара / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тава́рны знак — абазначэнне або сімвальны знак адрознення тавара або паслугі аднаго прадпрыемства ад аднолькавага тавара або паслугі іншых прадпрыемстваў. З’яўляецца адным з аб’ектаў прамысловай ўласнасці.
Таварны знак | |
---|---|
![]() | |
Кароткая назва | TM |
Натацыя | сімвал гандлёвай маркі[d] і registered trademark symbol[d] |
ACM Classification Code (2012) | 10003467 |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Bass_logo_oldest_trademark.jpg/640px-Bass_logo_oldest_trademark.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/cd/Registered_trademark_symbol.png)
Таварны знак павінен быць зарэгістраваны на падставе дзеючага заканадаўства ў краіне, дзе прадпрыемства мае намер яго выкарыстоўваць, і ставіцца на тавары, часам на яго ўпакоўцы. Уладальнік таварнага знака мае мае выключнае права на яго выкарыстанне і можа прадаць яго па ліцэнзійным пагадненні.
Віды:
- асабістае імя,
- літара,
- лічба,
- частка абрысу,
- спалучэнне колераў[1].
Асноўныя патрабаванні да таварных знакаў: прастата, індывідуальнасць, распазнавальнасць, прывабнасць для спажыўцоў, адсутнасць элементаў дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга і іншых аб’ектаў выключнай уласнасці дзяржавы і ўрада. Разам з таварным знакам выкарыстоўваецца гандлёвая марка, якая пазначае не адзін, а ўсе тавары пэўнай фірмы.