From Wikipedia, the free encyclopedia
Збаўца свету (лац.: Salvator Mundi) — адна з сакральных назваў Ісуса Хрыста, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазіцыя павінна паказаць эсхаталагічнае значэнне валадарства Хрыста над лёсамі свету.
Хрыстос малюецца строга франтальна (па грудзі або па пояс), з правай рукой узнятай у бласлаўляючым жэсце, і дзяржавай з крыжам (у больш ранніх працах — без яе) у левай руцэ.
Спадарожны сюжэт можа таксама ўключаць выяву Дзевы Марыі[1].
Сюжэт быў распаўсюджаны ў мастацтве Рэнесансу, з'яўляецца папулярнай тэмай для многіх італьянскіх мастакоў эпохі Адраджэння, а таксама прадстаўнікоў Паўночнага рэнесансу — Ян ван Эйка, Ганса Мемлінга і Альбрэхта Дзюрэра і іншых.
Найбольш вядомай працай гэтага сюжэта з'яўляецца аднайменная карціна, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.