![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25BA%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25BB%25D1%258C._%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D1%2581_%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25B0_%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25B7%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25B8%25D1%258F.jpg/640px-%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25BA%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25BB%25D1%258C._%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D1%2581_%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25B0_%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25B7%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25B8%25D1%258F.jpg&w=640&q=50)
Казанскі крэмль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казанскі крэмль (татар.: Казан кирмәне, Qazan kirməne) — гістарычная крэпасць і сэрца Казані. Гісторыка-архітэктурны і культурны помнік, які спалучае ў сваім абліччы мусульманскія і праваслаўныя, татарскія і рускія матывы. Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2000 года. Губернатарскі палац у крамлі з’яўляецца рэзідэнцыяй Прэзідэнта Татарстана.
Замак | |
Казанскі крэмль | |
---|---|
руск.: Казанский кремль | |
![]() | |
55°47′48″ пн. ш. 49°06′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус |
![]() |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Kazan_Kremlin_exterior_view_08-2016_img1.jpg/640px-Kazan_Kremlin_exterior_view_08-2016_img1.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Kazan_Kremlin_-_panoramio_%286%29.jpg/640px-Kazan_Kremlin_-_panoramio_%286%29.jpg)
Казанскі крэмль размешчаны на мысе высокай тэрасы левага берага Казанка. Казанскі крэмль уяўляе сабой комплекс архітэктурных, гістарычных і археалагічных помнікаў, якія раскрываюць яго шматвяковую гісторыю: археалагічныя рэшткі першага (XII—XIII стст.), другога (XIV—XV стст.) і трэцяга гарадзішчаў (XV—XVI стст.); пабудаваны з волжскага вапняка і цэглы крэмль, шэраг храмаў і будынкаў, якія маюць вялікую гісторыка-архітэктурную і культурную каштоўнасць. Тэрыторыя крамля ўяўляе ў плане няправільны шматвугольнік, які паўтарае абрысы крамлёўскага пагорка, выцягнуты з паўночнага захаду, ад ракі Казанка, на паўднёвы ўсход, да Плошчы 1 мая (былая: Іванаўская) і будынка Гасцінага двара (цяпер музей РТ). Агульная плошча крамля — 1500 м², акружнасць 1800 м.