From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.
Казімір Ваньковіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1 красавіка 1796 |
Смерць | не пазней за 1856 |
Род | Ваньковічы |
Бацька | Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч |
Маці | Марыяна Лускіна[d] |
Жонка | Кацярына з Любашчынскіх[d] |
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2].
Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1].
Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2].
Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].
Памёр да 1856 года[2].
У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:
Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.