Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч (польск.: Józef Wańkowicz, руск.: Юзеф Матеушевич Ванькович; раней 1788 — пасля 1818) — мінскі павятовы маршалак (1795—1800, 1802—1808), выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка (1800—1802).

Хуткія факты Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч, Мінскі павятовы маршалак ...
Remove ads

Паходжанне

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ.

Нарадзіўся ў сям’і шляхціца-каталіка Матэвуша Янавіча Ваньковіча, мінскага гродскага суддзі (упамін.1778) і яго жонкі Кацярыны Янішэўскай. Бацька Матэвуш Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады. Маці таксама паходзіла з сярэднезаможнай шляхты Менскага ваяводства.

Remove ads

Службовая дзейнасць

У 1788 упамінаецца, што Юзаф Ваньковіч займаў пасаду мінскага гродскага пісара. Быў выбраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788—1792 гадоў ад Менскага ваяводства. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходжання зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі, Ваньковіч быў выбраны на пасаду мінскага павятовага маршалка і быў першым мінскім павятовым маршалкам (1795—1800, 1802—1808).

Аўтограф Юзафа Ваньковіча з назвай чына і кавалерства (па-польску): «Józef Wańkowicz Stacki Sowietnik or Kaw» (г.зн. «Józef Wańkowicz Stacki Sowietnik oraz Kawaler» — «Юзаф Ваньковіч стацкі саветнік і кавалер (ордэну)»), 1814 г.

У час, калі расійскі імператар Павел І (1796—1801) адмяніў прынцыповыя пункты «Даравальнай граматы дваранству» (1785), у выніку якіх не прадугледжвалася пасада губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) у сістэме дваранскага самакіравання, абавязкі кіраўніка дваранскай суполкі губерні падчас дваранскіх сходаў выконваў па выбару дваран губерні адзін з павятовых маршалкаў. У 17971799 абавязкі губернскага маршалка выконваў Міхал Ежавіч Бярновіч, слуцкі павятовы маршалак (1795—1802). Пасля яго Юзаф Матэушавіч Ваньковіч быў выбраны выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка (1800—1802), пакінуўшы пасаду мінскага павятовага маршалка. З аднаўленнем дзейнайсці «Даравальнай граматы дваранству» (1785) у поўным аб’ёме паводле маніфесту расійскага імператара Аляксандра І (1801—1825) ад 2 красавіка 1801, на пасаду мінскага губернскага маршалка на чарговых дваранскіх выбарах быў выбраны Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч, а Юзаф Ваньковіч быў выбраны мінскім павятовым маршалкам і займаў гэту пасаду да 1808.

Атрымаў расійскі чын стацкага саветніка, ордэн Святой Ганны 2 ступені і ордэн Святога Станіслава.

Remove ads

Маёнткі

Валодаў маёнткамі ў Мінскім павеце Мінскай губерні.

Сям’я

Юзаф Ваньковіч ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Марыянай Лускінай, ад якой меў сыноў: Станіслаў Юзафавіч Ваньковіч (1794—?), паручнік (1831); Казімір Юзафавіч Ваньковіч (01.04.1796—?), ажэнены з Кацярынай Любашчынскай, служыў засядацелем II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні, у 1817 у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6 злотых 20 грошаў на помнік Тадэвушу Касцюшку, быў членам масонскай ложы.

Remove ads

Зноскі

  1. в.а. — выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads