![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/William-Adolphe_Bouguereau_%25281825-1905%2529_-_Lullaby_%25281875%2529.jpg/640px-William-Adolphe_Bouguereau_%25281825-1905%2529_-_Lullaby_%25281875%2529.jpg&w=640&q=50)
Калыханка
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калыханка (значэнні).
Калыха́нка — адзін з жанраў дзіцячай літаратуры; простая паводле зместу і выяўленчых сродкаў пяшчотная песенька, пад якую маці закалыхваюць сваіх дзяцей. Дзякуючы калыханцы дзіця хутчэй i лягчэй авалодвае роднай мовай, атрымлівае першыя ўяўленні пра навакольны свет, развівае пачуццё моўнага i музычнага рытму, знаёміцца з асновамі паэтычнай творчасці (рытм, рыфма, гукапіс).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/William-Adolphe_Bouguereau_%281825-1905%29_-_Lullaby_%281875%29.jpg/640px-William-Adolphe_Bouguereau_%281825-1905%29_-_Lullaby_%281875%29.jpg)