Калякветнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з прыкветкам — покрыўным лістом, у пазусе якога размяшчаецца кветка або суквецце.
Калякве́тнік (лац.: perianthium) — стэрыльная покрыўная частка кветкі, якая ахоўвае больш далікатныя рэпрадуктыўныя органы: тычынкі і песцікі.
Складовыя калякветніка называюцца лісточкамі калякветніка (лац.: tepal), або сегментамі калякветніка. Часцей за ўсё калякветнік складаецца з двух кругоў лісточкаў: вонкавыя зялёныя лісточкі называюць чашалісцікі (сэпаліі, лац.: sepala), утвараюць чашачку, а афарбаваныя — пялёсткі (петаліі, лац.: pétalum), утвараюць унутраны круг — вяночак, але сустракаюцца рэдукаваныя калякветнікі, або калякветнікі, лісточкі якіх цяжка адрозніць на чашалісцікі і пялёсткі.