![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Mature_flower_diagram_be.svg/langbe-640px-Mature_flower_diagram_be.svg.png&w=640&q=50)
Вяночак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяночак (лац.: corolla) — унутраная, звычайна ярка афарбаваная частка двайнога калякветніка кветкавых раслін. Складаецца з відазмененых лісцікаў (пялёсткаў). Адрозніваюць вяночак раздзельнапялёсткавы, у якім пялёсткі свабодныя (напрыклад, у свірэпы, суніц, зоркаўкі), і зрослапялёсткавы (напрыклад, у шчамяліцы, шалфею, тытуню). Афарбоўка вяночка звычайна залежыць ад асобных пігментаў (антацыянаў і флавонаў), раствораных у клетачным соку пялёсткаў. Вяночак — важная таксанамічная прыкмета, вяночак робіць кветку больш прыкметнай для насякомых і птушак, якія апыляюць расліны, ахоўвае тычынкі і слупкі ад пашкоджанняў, іншы раз выдзяляе нектар.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Mature_flower_diagram_be.svg/320px-Mature_flower_diagram_be.svg.png)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вяночак (значэнні).