![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Drupe_fruit_diagram-ru.svg/langbe-640px-Drupe_fruit_diagram-ru.svg.png&w=640&q=50)
Каляплоднік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каляплоднік, або перыка́рпій (лац.: pericárpium) — частка плода насенных раслін. Абалонка, якая атачае насенне і фарміруе знешні выгляд і форму плода, звычайна складае асноўную частку плода і служыць для абароны насення ад знешніх уздзеянняў. Фарміруецца з завязі, часам пры ўдзеле іншых органаў кветкі (напрыклад, гінецэя, кветаложы ці кубачка). Важная марфалагічная характарыстыка раслін.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Drupe_fruit_diagram-ru.svg/320px-Drupe_fruit_diagram-ru.svg.png)
Перыкарпій фарміруецца з трох, звычайна добра адрозных слаёў:
- вонкавы — пазаплоднік, або эпікарпій (лац.: epicarpium), або экзакарпій.
- сярэдні — міжплоднік, або мезакарпій (лац.: mesocarpium).
- унутраны — унутрыплоднік, або эндакарпій (лац.: endocarpium).
Тканка плода, якая фарміруецца пералічанымі слаямі, можа быць рознай кансістэнцыі ад мяккай і сакавітай да валакністай ці нават цвёрдай адраўнелай. У пладоў розных раслін найбольш прыкметныя, важныя з пункту гледжання чалавека часткі плода ўтвараюцца рознымі слаямі, што служыць класіфікацыйнай прыкметай расліны.
Са слаёў каляплодніка, звычайна з пазаплодніка сухіх пладоў, могуць фарміравацца розныя прыстасаванні ў форме шыпоў, лопасцяў, калючак з кручкамі ці шчацінак, якія спрыяюць распаўсюджванню насення ветрам і жывёламі. У шэрагу раслін каляплоднік забяспечвае вызваленне насення раскрыццём ці распадзеннем пладоў пасля іх паспявання.
Будова і ўласцівасці каляплодніка характарызуюць плады пры вызначэнні іх тыпу, гэта адна з асноўных прыкмет, якія ўжываюцца для класіфікацыі пладоў у карпалогіі.