From Wikipedia, the free encyclopedia
Камея — разнавіднасць гемы, ювелірны выраб ці ўпрыгожванне, выкананы ў тэхніцы барэльефа на каштоўных ці напаўкаштоўных камянях ці на марской ракавіне. Супрацьлегласць інталіі, якая выконваецца ў тэхніцы паглыбленага рэльефу.
Эфект камеі выкарыстоўваецца пры чаканцы манет, калі выявы і надпісы на манетах выконваюцца ў выглядзе выпуклага рэльефу. Камеі вядомы з IV стагоддзя да н.э. У часы Рэнесансу, у XVII— XVIII ст., мастацтва камеі перажыло свой росквіт. Пры вырабе камей выкарыстоўваюць розныя матэрыялы. Звычайна для ніжніх слаёў (фону) бярэцца больш цёмны матэрыял і на цёмны фон накладваюцца выявы з больш светлага матэрыялу, гэтым дасягаецца больш кантраснае вылучэнне выявы. Для вырабу камей часта выкарыстоўваюць агат, які мае слаі рознай расфарбоўкі. Часам, для павелічэння кантраснасці колераў, выкарыстоўваюць фарбы.
Пра паходжанне слова «камея» маюцца розныя тэорыі. Лічаць, што слова паходзіць ад персідскага chumahäu, ці ад лацінскага camahatus, ці ад італьянскага chama (марская ракавіна), для камей на марскіх ракавінах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.