From Wikipedia, the free encyclopedia
Кардэлія (англ.: Cordelia) — самы блізкі да планеты спадарожнік Урана. Была адкрыта 20 студзеня 1986 на здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 7. З тых часоў не назіралася, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая да імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Кароль Лір». Таксама пазначаецца як Уран VI.
Кардэлія | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
| |
Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Р. Тэрыл / «Вояджэр-2» |
Дата адкрыцця | 20 студзеня 1986 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 49 751,722 ± 0,149 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,00026 ± 0,000096[1] |
Перыяд абарачэння | 0,33503384 ± 0,00000058 д[1] |
Нахіл арбіты | 0,08479 ± 0,031° (да экватара Урана)[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 50 × 36 × 36 км[2] |
Сярэдні радыус | 21 ± 3 км[2] |
Плошча паверхні | ~5500 км2[3] |
Маса | ~5,0×1016 кг[3] |
Шчыльнасць | ~1,3 г/см3 (меркавана) |
Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,0073 м/с2[3] |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Альбеда | 0,08 ± 0,01[4] |
Тэмпература паверхні | ~64 К[3] |
Атмасфера | няма |
За выключэннем арбіты, радыуса ў 21 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Кардэлію практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Кардэлія выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,2.
Кардэлія выконвае ролю "спадарожніка-пастуха" на ўнутраным краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Кардэліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.