Шчыльнасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчыльнасць — фізічная велічыня, адносіны паміж масай і аб’ёмам.

Хуткія факты Шчыльнасць, Размернасць ...

Для вымярэння шчыльнасці ўжываюцца шчыльнамеры, пікнометры, арэометры, гідрастатычнае ўзважванне. Адзінка вымярэння ў СІ — кілаграм на кубічны метр, кг/м³.

Для несуцэльных, порыстых і сыпучых целаў адрозніваюць сапраўдную шчыльнасць (без уліку пустот) і ўмоўную шчыльнасць (адносіну масы цела да ўсяго займанага аб’ёму).

Шчыльнасць звычайна змяншаецца з павышэннем тэмпературы ў выніку цеплавога пашырэння целаў і павялічваецца з павелічэннем ціску. У выніку фазавых пераходаў шчыльнасць змяняецца скачком. У выніку пераходу з вадкага стану ў цвёрды шчыльнасць звычайна павялічваецца, але для вады яна, наадварот, змяншаецца. Калі тэмпература і ціск не пазначаны разам са шчыльнасцю, звычайна маюцца на ўвазе розныя стандартныя ўмовы ў залежнасці ад кантэксту.

Дыяпазон значэнняў шчыльнасцяў прыродных целаў і рэчыва вельмі шырокі. Шчыльнасць міжзорнай прасторы ў сярэднім каля 10−21 кг/м³ (са значнымі неаднароднасцямі), сярэдняя шчыльнасць Сонца — 1408 кг/м³, сярэдняя шчыльнасць Зямлі — 5514 кг/м³, найбольшая сярод металаў шчыльнасць осмію — 22 590 кг/м³, шчыльнасць атамных ядраў — 2,3 × 1017 кг/м³, шчыльнасць нейтронных зорак яшчэ большая.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads