From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Давід Тольме Рунгэ (Carl David Tolmé Runge; 30 жніўня 1856, Брэмен — 3 студзеня 1927, Гётынген) — нямецкі матэматык, фізік і спектраскапіст.
Карл Рунгэ | |
---|---|
ням.: Carl David Tolmé Runge | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1856[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1927[1][2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Iris Runge[d] і Wilhelm Runge[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка[3], фізіка[3], спектраскапія[3], геадэзія[3] і астрафізіка[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Веерштрас[4] і Эрнст Эдуард Кумер[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя гады свайго жыцця правёў у Гаване, дзе яго бацька Юліус Рунге быў дацкім консулам. Пазней сям’я перабралася ў Брэмен, дзе яго бацька рана памёр (у 1864 годзе).
Вучыўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Вейерштраса, у 1880 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph. D.) па матэматыцы, з 1886 года — прафесар матэматыкі ў Гановерскім універсітэце. У 1904 годзе па ініцыятыве Фелікса Клейна запрошаны ва Універсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене і ўзначаліў зноў адкрытую кафедру прыкладной матэматыкі. Лічыцца гістарычна першым нямецкім матэматыкам па гэтай дысцыпліне.
Яшчэ ў Гановеры ўнёс уклад у спектраскапіі. У Гётынгене, сумесна з М. Кутай распрацаваў метады колькаснага інтэгравання сістэм звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў — метады Рунгэ — Куты.
Даследаваў паводзіны паліномнай інтэрпаляцыі пры павышэнні ступені паліномаў — Феномен Рунге.
У вобласці функцыянальнага аналізу даследаваў аппраксіміруемасць галаморфных функцый — тэарэма Рунге.
Вядомая яго работа ў галіне вектарнага аналізу — Вектар Лапласа — Рунге — Ленца.
Яго імем названы Кратар Рунгэ на Месяцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.