![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/King_Lear_Q1.jpg/640px-King_Lear_Q1.jpg&w=640&q=50)
Кароль Лір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кароль Лір — трагедыя Уільяма Шэкспіра, напісана ў 1605—1606 гадах, упершыню надрукавана ў 1608 годзе. Легендарная гісторыя караля Ліра — адна з найбольш старажытных у Брытаніі, яна бытавала яшчэ ў кельцкіх сагах. Першая літаратурная апрацоўка яе зроблена англійскім летапісцам Джэфры Манмуцкім у яго лацінскай «Гісторыі каралёў Брытаніі» (1135). Асноўная сюжэтная лінія трагедыі Шэкспіра пра караля Ліра і яго дочак узята непасрэдна з «Хронік Англіі, Шатландыі і Ірландыі» Р.Холіншэда (1577) і з паэмы Э.Спенсэра «Каралева Фей» (1590), сюжэтная лінія пра Глостэра і яго сыноў запазычана з рамана Ф.Сідні «Аркадзія» (1590).
Хуткія факты Кароль Лір, Жанр ...
Кароль Лір | |
---|---|
King Lear | |
![]() | |
Жанр | трагедыя |
Аўтар | Уільям Шэкспір |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1608 |
Дата першай публікацыі | 1608 |
Персанажы | Lear[d], Goneril[d], Regan[d], Cordelia[d] і Edmund[d] |
![]() |
Закрыць