Кароткі фільм пра забойства
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Каро́ткі фільм пра забо́йства» (польск.: Krótki film o zabijaniu) — польскі псіхалагічны фільм, зняты ў 1987 годзе рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім на аснове ўласнага сцэнарыя, напісанага ў суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Мірослаў Бака[pl], Кшыштаф Глобіш[pl] і Ян Тэсаж[pl][8].
Кароткі фільм пра забойства | |
---|---|
польск.: Krótki film o zabijaniu | |
Жанр | драматычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Рышард Чуткоўскі |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Zespoły Filmowe "Tor" |
Працягласць | 84 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1988, 11 сакавіка 1988 і 26 студзеня 1989[7] |
IMDb | ID 0095468 |
«Кароткі фільм пра забойства» з’яўляецца поўнаметражнай версіяй пятай часткі дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм адпавядае пятай запаведзі паводле каталіцкай традыцыі: «Не забівай»[9].
Прэм’ера фільма ў Польшчы адбылася 11 сакавіка 1988 года[10] і выклікала бурную рэакцыю крытыкаў. Карціна была ўспрынята як знак пратэсту супраць смяротнага пакарання, адмена якога стала прадметам грамадскіх дыскусій. Польскія крытыкі высока ацанілі мастацкія якасці фільма, у прыватнасці майстэрскую аператарскую працу Славоміра Ідзяка, аднак адзначалі і слабасці працы Кеслёўскага і Пясевіча, сярод якіх празмерная ідэалістычнасць постаці адваката.
«Кароткі фільм пра забойства» стаў першым творам Кеслёўскага, які атрымаў шырокую вядомасць і прызнанне ў Заходняй Еўропе. У маі 1988 года фільм быў паказаны ў межах асноўнай конкурснай праграмы Канскага кінафестывалю, дзе ўдастоіўся Прыза журы і Прыза ФІПРЭСІ[11]. У лістападзе таго ж года карціна была ўзнагароджана Еўрапейскай кінапрэміяй ў намінацыі Найлепшы еўрапейскі фільм[12].