Еўрапейская кінапрэмія за найлепшы еўрапейскі фільм
галоўная ўзнагарода Еўрапейскай кінапрэміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапе́йская кінапрэ́мія за найле́пшы еўрапе́йскі фільм (англ.: European Film Award for Best European Film) — галоўная ўзнагарода Еўрапейскай кінапрэміі, якая ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод, пачынаючы ад моманту заснавання прэміі. Упершыню ўзнагарода была прысуджана на 1-й цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі 26 лістапада 1988 года ў Заходнім Берліне.
Еўрапейская кінапрэмія за найлепшы еўрапейскі фільм European Film Award for Best European Film | |
---|---|
Тып | Еўрапейская кінапрэмія і прэмія за найлепшы фільм[d] |
Заснавальнік | Еўрапейская кінаакадэмія |
Заснаванне | 1988 |
Сайт | europeanfilmawards.eu (англ.) |
Колькасць намінантаў, якія штогод прэтэндуюць на званне «Найлепшага еўрапейскага фільма», на працягу існавання кінапрэміі часта змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 8 намінацый.
Па стане на канец 2023 года часцей за ўсё, а менавіта тройчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» перамагалі карціны італьянскага рэжысёра Джані Амеліа (1990, 1992, 1994), датскага рэжысёра Ларса фон Трыера (1996, 2000, 2011) і аўстрыйскага рэжысёра Міхаэля Ханэке (2005, 2009, 2012). Па колькасці намінацый першынства трымае іспанскі рэжысёр Педра Альмадовар: яго карціны намінаваліся на «Найлепшы еўрапейскі фільм» сем разоў (1998, 1999, 2002, 2004, 2006, 2016, 2019), але перамаглі толькі двойчы.