Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцё́л Дабраве́шчання Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так[1], або Касцё́л Звестава́ння Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так[2] — помнік архітэктуры ранняга барока (так званага любельскага тыпу рэнесанснага касцёла[3]) з элементамі готыкі і рэнесансу[4], пабудаваны ў 1634—1642 гадах на вуліцы Язерскай[5] (пазней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай[6].
Каталіцкі храм | |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак | |
---|---|
| |
53°40′37,68″ пн. ш. 23°50′09,84″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | брыгіткі |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Бенедэта Молі[d] |
Заснавальнік | Крыштаф Весялоўскі |
Дата заснавання | 1634 |
Будаўніцтва | 1634—1642 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000017шыфр 412Г000017 |
Стан | дзеючы касцёл, кляштар на рэканструкцыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада. Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна па адрасе вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштара брыгітак уключае касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль з'яўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.
У архітэктурных дэталях брыгіцкага касцёла і кляштара відаць прыкметнае адхіленне ад класічных барочных форм. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэлей пілястраў карынфскага ордара, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брам, якія толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры[7]. У іх невядомы беларускі майстар, атрымаўшы пэўную свабоду ад фундатара, праявіў сваё самабытнае выяўленчае дараванне[8].
На думку даследчыкаў, касцёл брыгітак з'яўляецца адным з самых ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць[9].
У двары комплексу захаваўся ўнікальны, самы старажытны ў Беларусі, драўляны будынак — лямус. У архітэктуры і канструкцыях гэтай пабудовы знайшлі сваё адлюстраванне традыцыі беларускага народнага дойлідства[10].
Кляштар — вельмі цікавы помнік архітэктуры, бо захаваўся да нашых дзён амаль без перабудоў.