![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Water_cure.jpg/640px-Water_cure.jpg&w=640&q=50)
Катаванне вадой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катаванне вадой (англ.: waterboarding) — тып катавання, пры якім чалавека кладуць на спіну, звязваюць і паліваюць вадой вобласць рта і насавых адтулін. Чалавек адчувае сімптомы ўдушша і яму здаецца, што ён тоне. Пры гэтым вада ў лёгкія трапляць не павінна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Water_cure.jpg/320px-Water_cure.jpg)
Катаванне ўжывалася іспанскай інквізіцыяй і лічылася сярэдняй па цяжару з трох дапушчальных відаў катаванняў: вяроўкай, вадой і агнём. У XX стагоддзі ўжывалася паліцыяй ЗША ў 1930-1940-я гады[1], французскімі войскамі ў час вайны ў Алжыры[2][3], рэжымам Піначэта[4], чырвонымі кхмерамі[5], а таксама пры допытах у сакрэтных турмах ЦРУ[6][7].