Келская кніга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́лская кні́га (таксама вядомая як «Кні́га Калу́мбы», ірл.: Leabhar Cheanannais, англ.: Book of Kells) — ілюстраваная рукапісная кніга, створаная ірландскімі (кельцкімі) манахамі прыкладна ў 800 годзе. Гэта адзін з самых багата ўпрыгожаных вытанчанымі мініяцюрамі і арнаментамі сярэдневяковых рукапісаў сярод усіх тых, што дайшлі да нас[Calkins 1]. Дзякуючы цудоўнай тэхніцы выканання і прыгажосці ўзораў многія даследчыкі[2][3] разглядаюць яе як найбольш значны твор сярэдневяковага ірландскага мастацтва. Кніга змяшчае чатыры Евангеллі на лацінскай мове, уступ і тлумачэнні, упрыгожаныя вялікай колькасцю каляровых узораў і мініяцюр. У наш час кніга захоўваецца ў бібліятэцы Трыніці-каледжа ў Дубліне, Ірландыя.