Ключ 52
Іерагліфічны ключ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ключ 52 幺 (乡, піньінь yāo) са значэннем «кароткая нітка» са Спісу 214 ключоў Кансі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 31 ключа, якія складаюцца з трох рыс. У слоўніку Кансі налічваецца 50 іерогліфаў з 49,030 з гэтым ключом.
Старажытны знак адлюстроўваў частку ніткі з гусеніцы шаўкапраду. У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «маленькі», «адзін».