Кніга Прамудрасці Саламона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга Прамудрасці Саламона (стар.-грэч.: Σοφια Σαλωμωνος; лац.: Liber Sapientiae) — адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг. У праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў. Напісана блізу I стагоддзя да н.э. па-грэчаску.
Хуткія факты Кніга Прамудрасці Саламона (Σοφια Σαλωμωνος) ...
Кніга Прамудрасці Саламона (Σοφια Σαλωμωνος) | |
---|---|
Кніга Прамудрасць Божая (Скарына), 1518 | |
Раздзел: | Вучыцельныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская |
Легендарны аўтар: | Саламон |
Папярэдняя (праваслаўе): | Песня Песень |
Наступная: | Прамудрасць Ісуса Сірахава |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць