Корпус марской пяхоты ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Корпус марской пяхоты ЗША (англ.: United States Marine Corps) — адзін з самых старых відаў відаў Узброеных сіл ЗША, адзін з сямі ваенізаваных дэпартаментаў ЗША і адзін з пяці відаў Узброеных сіл ЗША. Корпус марской пяхоты прызначаны для хуткага разгортвання войскаў (сіл) з мора на сушы, дэманстрацыі сілы і вядзенні самастойных актыўных баявых дзеянняў, як на моры, так і на сушы, выкарыстоўваючы моц Ваенна-марскіх сіл ЗША. Арганізацыйна корпус належыць Дэпартаменту Ваенна-марскіх сіл, але ён можа дзейнічаць абсалютна самастойна, як асобны від узброеных сіл, ўзаемадзейнічая з флотам у пытаннях трэніроўкі, транспартавання і забеспячэння. На кастрычнік 2009 года Корпус налічваў 203 000 салдат і 40 000 рэзервістаў.
Хуткія факты United States Marine Corps (USMC) Корпус марской пяхоты ЗША, Гады існавання ...
Закрыць