![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Christina_Aguilera_at_the_VinFuture_Prize_2022%252C_in_Vietnam.png/640px-Christina_Aguilera_at_the_VinFuture_Prize_2022%252C_in_Vietnam.png&w=640&q=50)
Крысціна Агілера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціна Марыя Агілера (англ.: Christina María Aguilera, нар. 18 снежня 1980, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская поп-спявачка , аўтар песень, танцорка, актрыса , прадзюсар, філантроп, а таксама пасол добрай волі ААН[6].
Хуткія факты Крысціна Агілера, Асноўная інфармацыя ...
Закрыць
Уладальніца 5 прэмій «Грэмі» і адной Лацінскай прэміі «Грэмі». «Rolling Stone» назваў яе адной з 100 вялікіх выканаўцаў усіх часоў, так, яна стала самай маладой прадстаўніцай і адзінай маладзейшай за 30 гадоў[7]. Агульная колькасць прададзеных альбомаў складае больш за 70 мільёнаў копій, якія зрабілі яе адной з самых прадаваных спявачак усіх часоў.
Узнагароджана Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША за ўклад у барацьбу з голадам. З'яўляецца паслом World Food Program і ААН. Ахвяравала на дабрачыннасць больш за 117 млн долараў.