Прудоцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прудо́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Прудок.
Прудоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Прудок |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 26 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Крышыцкі сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Крышычы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Вужынецкага і Прудкоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прудок, сельсавет перайменаваны ў Прудоцкі[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Сіродскага сельсавета перададзена вёска Пеніца[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Юравіцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Ігната-Фабіянаўка, Крышычы і Прудок.