Кэй Кендал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэй Кендал (англ.: Kay Kendall, 21 мая 1926 — 6 верасня 1959) — брытанская актрыса.
Кэй Кендал | |
---|---|
Kay Kendall | |
Дата нараджэння | 21 мая 1926(1926-05-21) |
Месца нараджэння | Вітэрнсі, Вялікабрытанія |
Дата смерці | 6 верасня 1959(1959-09-06) (33 гады) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Terry Kendall[d][1][2] |
Муж | Рэкс Харысан[3][4][…] |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 1944 – 1959 |
IMDb | 447608 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На кінаэкранах дэбютавала ў 1946 годзе ў музычным фільме «Лондан-таўн». Нягледзячы на тое, што фільм праваліўся ў пракаце, Кэй Кендал працягнула акцёрскую кар'еру, дамогшыся папулярнасці ў брытанскім камедыйным фільме «Жэнеўеў» ў 1953 годзе. Будучы даволі запатрабаванай у брытанскіх фільмах, актрыса дамаглася поспеху і ў амерыканскай аўдыторыі, атрымаўшы ў 1957 годзе прэмію «Залаты глобус» за ролю ў мюзікле «Дзяўчаты» з Джынам Келі у галоўнай ролі.
У 1955 годзе ў Кэй Кендал пачаўся раман з папулярным брытанскім акцёрам Рэксам Харысанам, пасля іх сумеснай працы ў фільме «Пастаянны муж». У 1957 годзе адбыўся іх шлюб, а неўзабаве пасля гэтага ў актрысы дыягнаставалі міелоідны лейкоз. Кэй Кендал сканала ў 1959 годзе ў Лондане ва ўзросце 33 гадоў.