Кэмп-Эгерс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэмп-Эгерс (англ.: Camp Eggers) — былая ваенная база ЗША ў Кабуле (Афганістан). Размяшчалася ля амерыканскага пасольства (англ.) (бел. і прэзідэнцкага палаца (англ.) (бел.. Лагер быў названы ў гонар капітана Дэніэла У. Эгерса (англ.: Daniel W. Eggers), байца 1-га батальёна 3-й групы спецыяльнага прызначэння (англ.) (бел., які загінуў ад выбухоўкі разам з трыма іншымі салдатамі 29 мая 2004 года недалёка ад Кандагара.
Падчас Афганскай вайны 2001—2021 гг. Кэмп-Эгерс эскплутаваўся ўсімі радамі войск Узброеных Сіл ЗША і кааліцыяй ISAF. Па непацверджаных даных, ЦРУ выкарыстоўвала лагер у якасці турмы, дзе ўтрымліваліся падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці[1].
База дзейнічала з 2004-га і зачынілася ў 2015 годзе ў рамках частковага вываду амерыканскіх войск (англ.) (бел.[2].