From Wikipedia, the free encyclopedia
Кізнер (руск.: Кизне́р) — пасёлак ва Удмурціі, адміністрацыйны цэнтр Кізнерскага раёна. Да 2007 года меў статус пасёлка гарадскога тыпу. Кізнер размешчаны на паўднёвым захадзе Удмурціі, праз пасёлак працякаюць рэкі Тыжма і Люга. За 2 км на поўнач ад пасёлка Кізнер размяшчаецца аднайменнае сяло Кізнер, ад якога спачатку чыгуначная станцыя, а потым пасёлак пры ёй атрымалі сваю назву.
Пасёлак
Кізнер
|
У 1914 годзе пачалося будаўніцтва чыгункі Казань — Екацярынбург, якая праходзіць непадалёк ад вёскі Кізнер, у 1915 годзе на чыгунцы завяршаецца будаўніцтва станцыі Кізнер і неўзабаве побач з ёй з’яўляюцца першыя дамы.
2 кастрычніка 1942 года станцыя Кізнер атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу, і ў яго пераводзіцца адміністрацыйны цэнтр Кізнерскага раёна. Пастановай дзяржаўнага савета Удмурцкай Рэспублікі № 836-10 ад 29 мая 2007 г. Кізнер становіцца пасёлкам сельскага тыпу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.